Пад Віцебскам двое братоў загінулі на пажары

Пад Віцебскам двое братоў загінулі на пажары

Двое братоў загінулі на пажары ў вёсцы Пестуніца пад Віцебскам. Здарэнне адбылося раніцай 5 студзеня. На момант прыбыцця выратавальнікаў адкрытым полымем гарэў дах дома, агонь таксама быў унутры збудавання.

У адным з пакояў на падлозе знайшлі загінулага 46-гадовага гаспадара дома, а на ложку — яго 49-гадовага брата.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Мяркуецца, што пажар мог адбыцца праз неасцярожнае абыходжанне з агнём: напярэдадні здарэння суседзі бачылі мужчын п’янымі, браты пры гэтым курылі.

Яшчэ адзін пажар адбыўся ў суботу ў аграгарадку Пад’ельцы Мёрскага раёна, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Тут загінуў 40-гадовы гаспада дома. Мужчына жыў адзін, нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем і стаяў на ўліку ў міліцыю. Суседзі характарызавалі яго адмоўна. Напярэдадні пажару яго таксама бачылі п’яным.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі