Пад Віцебскам ля вёскі ходзіць мядзведзь (фотафакт)

Пад Віцебскам ля вёскі ходзіць мядзведзь (фотафакт)

Пад Віцебскам ля вёскі ходзіць мядзведзь. Ляснога драпежніка бачылі на дарозе ў лесе каля вёскі Жалезнякі: мядзведзя сфатаграфаваў жыхар Віцебска Кірыл Іваноў і выклаў фота ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.

Аўтар фота прызнаўся, што ад шоку не паспеў спалохацца. Мядзведзь не сыходзіў, таму яго атрымалася сфатаграфаваць.

Гэта не першая сустрэча людзей з мядзведзямі ў Віцебскім раёне сёлета: 23 сакавіка чатырохгадовы самец траўмаваў жыхара вёскі Пукшына. Тады драпежніка адагналі ад вёскі на 7-8 кіламетраў, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі