Пад Жлобінам легкавік “Форд” урэзаўся ў бочку — кіроўца загінуў (фота)
Дарожная аварыя з удзелам легкавога аўтамабіля “Форд” і трактара з бочкай адбылася ў ноч на 5 красавіка ў Жлобінскім раёне. На 235-м кіламетры трасы М-5 каля вёскі Завод легкавік урэзаўся ў цыстэрну і атрымаў вялікія пашкоджанні.
Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, дэблакавалі з салона аўто кіроўцу, але ён на той момант ужо не падаваў прыкметаў жыцця, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.