Пад Жыткавічамі перакулілася маршрутка, загінула пасажырка

Пад Жыткавічамі перакулілася маршрутка, загінула пасажырка

У Жыткавіцкім раёне ў аварыі загінула пасажырка маршруткі "Мінск-Петрыкаў", паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Трагедыя здарылася 23 снежня каля 17-й гадзіны каля вёскі Ветчын. Перад мікрааўтобусам "Мэрсэдэс Спрынтар" на дарогу нечакана выбег лось. Кіроўца паспрабаваў аб'ехаць жывёлу па сустрэчнай паласе, але не справіўся з кіраваннем. Маршрутку занесла, яна з'ехала ў кювет і перакулілася. 

Адна з пасажырак пры гэтым вывалілася з салона, і "бусік" упаў на яе. 52-гадовая жыхарка Петрыкава памерла ад траўмаў на месцы здарэння. 

Яшчэ адну пасажырку шпіталізавалі.

На 42-гадовага мінчука, які быў кіроўцам "бусіка", пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі