Падаражэла адпраўка пасылак з Беларусі
Пасылка
"Белпошта" з 12 снежня павысіла тарыфы на адпраўку пасылак у іншыя краіны. Не змяніліся толькі кошты для пасылак у Расію.
Павышэнне тарыфаў на "Белпошце" тлумачаць "зменамі і абмежаваннямі ў міжнароднай лагістыцы".
Напрыклад, адпраўка пасылкі ў Польшчу цяпер будзе каштаваць ад 42,7 рубля. А вось адправіць пасылку ў ЗША будзе каштаваць ад 33,65 рубля.
Самыя дарагія тарыфы дзейнічаюць на пасылкі ў Зімбабвэ — ад 67,15 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.