Падарунак ад “Дай Дарогу!”: новае гучанне песні “Новый год”
Брэсцкія панкі адмыслова да святаў перазапісалі свой самы навагодні хіт.
Брэсцкія панкі “Дай Дарогу!” адмыслова да святаў перазапісалі свой самы навагодні хіт.
“Песня “Новый год” была запісаная яшчэ ў 1990-х, — тлумачыць рашэнне лідар гурта Юры Стыльскі. — Мы тады і запісвацца не ўмелі і звярнуцца не было да каго, бо ў нас у Брэсце толькі самадзелкіны былі. Мы яе як праслухалі... цікава ж было, што ёсць песня, але мы яе ніколі на Новы год не выкладаем! А там вакал у нас паскораны, увогуле не мой, нейкая Масяня спявае. Ну і ўсё! Не цяжка ж схадзіць на студыю і перарабіць”.
Так што гэта першы раз, калі песня “Новый год” з’яўляецца падарункам “Дай Дарогу!” ўсім сваім прыхільнікам непасрэдна да Новага года. З надыходзячымі святамі вас! Адрывайцеся!