Падаткавікі шукаюць недобрасумленных фермераў праз квадракоптары

Падаткавікі шукаюць недобрасумленных фермераў праз квадракоптары

Падатковая Брэсцкай вобласці выявіла фермера, які плаціў сваім супрацоўнікам заробкі ў "канвертах". У гэтым падаткавікам дапамог квадракоптар. 

Як паведамляе прэс-служба міністэрства па падатках і зборах, супрацоўнікі падатковай звярнулі ўвагу на тое, што адна з фермерскіх гаспадарак выдаткоўвае больш прадукцыі, чым гэта магчыма пры пэўнай колькасці работнікаў. Яны запусцілі квадракоптар і з яго дапамогай сталі сачыць за парнікамі фермера і колькасцю людзей, якія там працуюць.

"Факт прыцягнення да прац грамадзян без афармлення з імі працоўных адносін пацвердзіўся ў працэсе відэафіксацыі парнікоў з дапамогай квадракоптара. Устаноўлены арганізатар, яго спосабы і метады прыцягнення рабочай сілы ў абыход выплаты падаходнага падатку і ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва", — паведамляе ведамства.

Фермера ў выніку аштрафавалі, а сама гаспадарка заплаціла ў бюджэт краіны падаткі за выдадзеныя ў "канверце" заробкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі