Падатковая аштрафавала іпэшніка за недаплату падатку ў 34 капейкі
Падатковая аштрафавала іпэшніка за недаплату ў 34 капейкі
Падатковая інспекцыя аштрафавала індывідуальнага прадпрымальніка на дзве базавыя велічыні — 74 рублі. Нагодай стала недаплату падаткаў на суму 34 капейкі.
Запазычанасць па падатках за першы квартал 2023 года ў прадпрымальніка ўтварылася па стане на 27 красавіка. На наступны дзень гэтая запазычанасць была цалкам пагашаная — спагнаная са сродкаў на ягоным рахунку. Аднак штраф яму падаткавікі выпісалі.
Пракурор апратэставаў рашэнне падатковай, звярнуўшы ўвагу на малазначнасць правапарушэння. Эканамічны суд Брэсцкай вобласці пагадзіўся з пракуратурай, адзначыўшы, што правапарушэнне не прычыніла і не магло прычыніць значную шкоду.
Суд адмяніў пастанову падатковай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.