Падатковая пачала вяртаць "дармаедам" збор за 2015 год

Падатковая пачала вяртаць "дармаедам" збор за 2015 год

Міністэрства па падатках і зборах абвясціла, што пачынае вяртаць "дармаедам" збор, заплачаны за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе. Пра гэта са спасылкай на намміністра па падатках і зборах Святлану Шаўчэнка піша БелТА. 

Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой "было вызначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы". "Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы прыступілі да працы ", — патлумачыла яна.

Што праўда, канкрэтных лічбаў пакуль няма — у падатковай папросту не ведаюць, колькі асобам ужо паспелі вярнуць збор. "Распараджэнне толькі прынятае, і мы літаральна на днях прыступілі да працы. Па выніках давядзем інфармацыю", — адзначыла Святлана Шаўчэнка.

За 2016 і пачатак 2017 года збор за дармаедства паспела заплаціць 51 тысяча чалавек. Падатковыя ворганы сабралі з іх 16,5 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі