Падчас галасавання ў ААН ЗША апынуліся разам з Беларуссю, РФ і КНДР

Генасамблея ААН / Reuters
Падчас галасавання ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ЗША апынуліся разам з Беларуссю, РФ і КНДР. Яны выступілі супраць рэзалюцыі, якая асуджае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну (яе падрыхтавалі краіны ЕС і Украіна).
Генасамблея ААН згаданую рэзалюцыю прыняла. Яе падтрымалі 93 краіны, устрымаліся 65 (сярод іх — КНР, Індыя, Іран), а супраць былі 18 (у спісе таксама Ізраіль, Венгрыя, Судан, Нікарагуа, Малі, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Гаіці, Маршалавы астравы, Палау, Нігер, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея і Эрытрэя).
За амерыканскую рэзалюцыю "Шлях да міру" прагаласавалі таксама 93 краіны, 73 — устрымаліся (сярод іх — Украіна), супраць выступілі 8. У яе зрабілі шэраг паправак, сярод іх — замянілі слова "канфлікт" на "поўнамаштабнае ўварванне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.