Падчас пажару ў смеццекамеры ў Гродне загінуў чалавек
Падчас тушэння пажару ў смеццекамеры аднаго з дамоў у Гродне ратавальнікі знайшлі труп мужчыны, паведамляюць у абласным упраўленні МНС.
Аб начным пажары ў смеццекамеры пяціпавярховага дома паведамілі жыхары. Гарэла смецце ў невялікім памяшканні памерам 1,5 на 2 м, у якім падчас тушэння пажару быў знойдзены труп мужчыны. Яго асоба высвятляецца. Паводле папярэдняй версіі, загінулы — мужчына без пэўнага месца жыхарства, які залез у камеру, каб сагрэцца. Верагодная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні, інфармуе БЕЛТА.
Фота: newsbel.by