Падчас прамовы Пуціна ў зале заўважылі двайніка беларускага міністра
Карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу, што сённяшні зварот прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да Федэральнага сходу ў зале слухаў чалавек, падобны да Ігара Карпенкі — міністра адукацыі Беларусі.
Еўрарадыё, аднак, даведалася, што беларускі міністр сёння ў Маскву не ездзіў. Ягоным "двайніком" выявіўся расійскі палітолаг Дзмітрый Арлоў.
Дзмітрый Арлоў — заўважная фігура ў расійскіх палітычных колах. 48-гадовы кандыдат гістарычных навук з'яўляецца членам Вышэйшага савета прапуцінскай партыі "Адзіная Расія". Ён удзельнічаў у распрацоўцы праграмы гэтай партыі. У 2012 годзе ён быў даверанай асобай Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах.
Форма уха другая, не он pic.twitter.com/levbC96dpO
— Vitali (@Bialkou) January 15, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.