Падчас візіту ў Чэхію ў Сахашчыка скралі дзве сумкі з асабістымі дакументамі
Валерый Сахашчык / t.me/sahashchik/
Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацбяспекі Валерый Сахашчык паведаміў пра тое, што падчас візіту ў Чэхію (ён сустракаўся з еўрапейскімі палітыкамі, якія займаюцца пытаннямі абароны) ў яго скралі дзве сумкі з асабістымі дакументамі (яны звязаны з будаўнічым бізнесам Сахашчыка). Яны знаходзіліся ў аўтамабілі, які быў узламаны невядомымі.
"Аналіз здарэння, праведзены на месцы чэшскімі спецыялістамі, паказвае на працу спецслужбаў, — піша Сахашчык. — Відавочна, што КДБ пачынае нервавацца, а там, дзе нервы, непазбежна з'яўляюцца і памылкі".
Сахашчык — былы камандзір 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце. Ён жыве ў Польшчы. Неаднаразова звяртаўся да беларускіх вайскоўцаў, заклікаў іх не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.