Падчас выбуху ў Маскве пацярпелі пяць чалавек
Позна ўвечары 7 снежня ў Маскве на Пакроўцы на прыпынку грамадскага транспарту адбыўся выбух. Пацярпелі пяць чалавек, траіх шпіталізавалі, у дваіх з іх, жанчын ва ўзросце 28 і 29 гадоў, аскепкавыя раненні ног.
Паводле папярэдняй версіі, быў ўзарваны самаробны выбуховы пакет. Яго альбо выкінулі з машыны, якая праязджала міма, альбо з акна шматпавярховага дома. Крымінальная справа распачатая па артыкуле "хуліганства".
Фота: ria.ru