Падчас здарэння на рынку ў Ждановічах пацярпелі 2 чалавекі
Падчас здарэння на рынку ў Ждановічах у Мінску пацярпелі 2 чалавекі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 17 жніўня ветрам часткова сарвала дах гандлёвага павільёна (плошча — 80 кв. м.). У выніку падзення навесу траўмы атрымалі жанчына і дзяўчынка, іх шпіталізавалі.
На месцы здарэння працуюць следчыя, эксперты, ратавальнікі. Следчы камітэт праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.