Падлеткі кінулі ў твар кіроўцу палена і ўгналі аўтамабіль

Падлеткі кінулі ў твар кіроўцу палена і ўгналі аўтамабіль

Нечаканы спосаб для ўгону аўто прыдумала кампанія падлеткаў у Светлагорску ў снежні 2017-га. У адзін з вечароў яны кінулі кіроўцу "Рэно" палена ў твар. Калі мужчына крыху ачомаўся, то зразумеў, што яго аўто ўгналі. Як піша gp.by, ён адразу звярнуўся ў міліцыю.

Міліцыянты пачалі пагонню за ўгоншчыкамі, і тыя ўрэшце заехалі ў тупік, кажа старшы інструктар групы інфармацыі па грамадскіх сувязях ўнутраных войскаў Павел Зеляневіч. Тады ўгоншчыкі кінулі аўто і схаваліся ў лесе.

Да пошуку зламыснікаў далучыліся вайскоўцы пятай асобнай патрульнай роты вайсковай часці 5525 Светлагорска Сяргей Ільюшчанка, Сяргей Глатанкоў і Аляксандр Апенак, якія дзяжурылі ў аўтапатрулі. Падчас прачэсвання лесу менавіта яны пачулі, як недалёка трэснула галінка, і затрымалі трох падлеткаў 14-15 гадоў.

Пазней у РАУС выявілі датычнасць двух хлопцаў і дзяўчыны да злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі