Падрабязнасці ўгону “Віні-Пуха”: зламыснік несудзімы, па відэа не апазнаны

Зламысніка, які 6 траўня ўгнаў з мінскага гіпермаркета “Прастор” дзіцячы электрамабіль у выглядзе Віні-Пуха, вылічылі больш чым праз два месяцы.

Як паведамляюць Еўрарадыё ў РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы, здарылася гэта “падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў”.

Нагадаем, забаўнае відэа ўгону апублікавалі многія беларускія СМІ.   

“Меркавалі, што нехта пазнае гэтага чалавека. Але ў міліцыю ніхто з гэтай нагоды не звярнуўся ці не захацеў звяртацца. Шлях высвятлення яго асобы аказаўся іншым”, — паведамляе прэс-афіцэр РУУС Вераніка Стрэльская.  

У міліцыі кажуць, што “ўгоншчык” выглядае абсалютна прыстойным чалавекам. Ён звычайны рабочы. Раней праблем з законам у маладога мужчыны не было. Свой учынак ён патлумачыў нецвярозым станам. Куды падзеў аўтамабіль — не памятае, бо быў вельмі п'яны.

Як кажуць у РУУС Фрунзенскага раёна, на сёння кошт скрадзенага зоамабіля мужчына кампенсаваў уласнікам.

Ці знайшлі ахоўніка банка, які скраў $840 тысяч, і ўгоншчыка “Віні-Пуха”?

Мінская міліцыя знайшла ўгоншчыка "Віні-Пуха" (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі