Паэт Алесь Плотка ахвяраваў 1500 долараў на рэабілітацыю ўкраінскіх вайскоўцаў
Алесь Плотка / Еўрарадыё
Паэт і перакладчык Алесь Плотка ахвяраваў паўтары тысячы долараў на рабілітацыю ўкраінскіх вайскоўцаў.
"1500 USD (трошкі болей ужо) мы адправілі на працу рэабілітацыйнага цэнтра Звяно ва Украіне", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Грошы сабраныя ад продажу фотаальбома "Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine", які выйшаў у лонданскім выдавецтве "Скарына". У кнігу ўвайшлі вершы Алеся Плоткі і фотаздымкі Станіслава Крупаржа і Алеся Пілецкага. Аўтары разглядаюць “крывавыя землі”, Беларусь і Украіну, і іх пакутліва розныя шляхі дэкаланізацыі.
У рэабілітацыйным цэнтры, які стварыла беларуска Таццяна Гацура-Яворская, цяпер знаходзяцца два рэабілітанты. Пры поўнай загрузцы цэнтра там могуць адначасова перабываць да 10 чалавек. Украінскім вайскоўцам дапамагаюць прайсці псіхалагічную і фізічную рэабілітацыю, а таксама аказваюць падтрымку ў афармленні неабходных дакументаў.
Раней Алесь Плотка быў госцем Еўрарадыё ў праграме "Ідэя Х".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.