Пагрозы ўварвання з Беларусі няма — Зяленскі

Украінскія вайскоўцы / t.me/V_Zelenskiy_official
Украінскія вайскоўцы / t.me/V_Zelenskiy_official

Сітуацыю ў Беларусі абмяркоўвалі на чарговым пасяджэнні стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Украіны. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале ўкраінскага прэзідэнта.

Украінскае кіраўніцтва мяркуе, што цяпер ваенанй пагрозы з тэрыторыі Беларусі няма. "З улікам звестак разведкі ды ўжытых захадаў пагроза ўварвання з Беларусі адсутнічае. Даклад начальніка ГУР Міністэрства абароны Буданава", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Зяленскага.

Таксама спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка паведаміў, што Расія вывела практычна ўсіх сваіх вайскоўцаў з Беларусі. У нашай краіне яны праходзілі падрыхтоўку.

На фоне паведамленняў аб размяшчэнні вагнераўцаў у Беларусі ўкраінцы ўмацавалі паўночную мяжу. За 10 дзён яны паставілі 30 мінных палёў на мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі