Пахаладанне ў Беларусі будзе ўзмацняцца, у пятніцу чакаецца да 9 марозу

У Беларусі пахаладанне будзе ўзмацняцца, заявілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. У пятніцу, 21 лістапада, на захадзе краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. У начныя гадзіны магчымы моцныя ападкі. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да 6 градусаў ніжэй за нуль, на ўсходзе — да 9 марозу, удзень — ад мінус 3 да 3 цяпла.

У выхадныя дні, 22-23 лістапада, у Беларусі захаваецца халоднае надвор'е. Уначы будзе 1-7 марозу, на ўсходзе — да мінус 9 градусаў, удзень — ад мінус 3 да 2 градусаў са знакам плюс. У суботу снег пройдзе ў заходняй і цэнтральнай Беларусі, у нядзелю — месцамі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі