Пакуль Леанід Кулакоў адбывае 25 сутак арышту, у яго забралі машыну (фота)
Пакуль Леанід Кулакоў адбывае 25 сутак адміністрацыйнага арышту, у яго забралі машыну судовыя выканаўцы, інфармуюць праваабаронцы. Вядомага актывіста дэмакратычнага руху, які працуе ў Мінску таксістам, пакаралі за ўдзел у акцыі на Дзень Волі, далі яму найбольшы тэрмін. Яго Volkswagen звезлі на эвакуатары даішнікі. Справа ў тым, што Кулакоў у апошнія гады актыўна ўдзельнічаў у вулічных акцыях, яго штрафавалі на значныя сумы. Выплаціць іх ён не мог. У выніку аўтамабіль быў апісаны, але Кулакоў на ім працягваў працаваць, дадае Радыё Свабода.
Пакуль Леанід Кулакоў адбывае 25 сутак арышту за ўдзел у акцыях пратэсту, судовыя выканаўцы забіраюць ягоную машыну - карміліцу pic.twitter.com/Zr66bX9odz
— Viasna (@viasna96) March 29, 2017