Палата прадстаўнікоў прыняла змены ў заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам

Палата прадстаўнікоў прыняла змены ў заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам

19 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні змены ў заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам. Як паведамляе БЕЛТА, дакумент прадстаўляў намеснік старшыні КДБ генерал-маёр Ігар Сергяенка. Прадугледжана ўнясенне паправак у Крымінальны і адміністрацыйны кодэксы, у закон “Аб барацьбе з тэрарызмам”. У апошнім уводзіцца вызначэнне тэрміна “крытычна важныя аб’екты”. Таксама змяняецца кампетэнцыя КДБ і органаў памежнай службы па здзяйсненні барацьбы з тэрарызмам, удакладняюцца паўнамоцтвы Службы бяспекі прэзідэнта па прыняцці рашэнняў пра стварэнне аператыўнага штабу па кіраванні контртэрарыстычнай аперацыяй. Уносяцца змены ў артыкулы, якія прадугледжваюць адказнасць за фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці.

У нашай краіне будзе ўдасканалены механізм прызнання арганізацыі тэрарыстычнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі