Палітэмігрант спаліў свой беларускі пашпарт

Спалены пашпарт

Спалены пашпарт / Яўген Чарвінскі

Палітэмігрант Яўген Чарвінскі, былы палітвязень, выклаў у інтэрнэт відэа, як ён паліць свой беларускі пашпарт, заўважыў MOST.

Чарвінскі быў адным з першых, каго асудзілі за пратэсты жніўня 2020 года. Яму прысудзілі два гады і тры месяцы калоніі за супраціў супрацоўнікам АМАПу. На волю ён выйшаў на пачатку студзеня 2023 года і праз 12 дзён пакінуў Беларусь.

Ад таго часу Чарвінскіжыве ў Польшчы, дзе мае ёсць міжнародную абарону. Ён вучыўся па праграме Каліноўскага і рыхтуецца да паступлення ў польскі ўніверсітэт.

У каментары выданню MOST экс-палітвязень патлумачыў: "Ужо даўно прыйшла ідэя спаліць беларускі пашпарт, але наважыўся зрабіць гэта толькі на днях. На жаль, не знайшоў лепшага прымянення для яго. Гэта своеасаблівы пасыл уладам перад выбарамі, да якіх яны рыхтуюцца".

Вядома, што пашпарт у Чарвінскага быў пратэрмінаваны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі