Палітолаг і член Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў асуджаны на 12 сутак
Палітолаг, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прозвішча знайшлося ў спісах затрыманых, якія знаходзяцца ў СІЗА ў Жодзіне. Ён быў затрыманы ў Мінску 8 лістапада, калі сілавікі схапілі на вуліцах больш за тысячу чалавек. Суды праходзяць дагэтуль.
Прэс-служба Каардынацыйнай рады нагадвае, што Ягораў — "член асноўнага складу КР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.