Палітолаг: Затрыманне гендырэктара "Уралкалія" — помста, прамая і злая
Беларускі палітолаг Віктар Дзямідаў пракаментаваў гучную справу Уладзіслава Баўмгертнера, які ў Мінску трапіў за краты.
Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.
У ізалятары КДБ гендырэктара "Уралкалія" паставілі тварам да сцяны (відэа)
"Відавочна, што гэта помста — прамая і злая, — цытуе словы Дзямідава gazeta.ru. — Увесь апошні месяц, з моманту пачатку калійнага скандала, беларускія дзяржаўныя СМІ і кіраўніцтва "Беларуськалія" мэтанакіравана дэманізавалі Баўмгертнера. Не Керымава, не Пуціна, а менавіта дырэктара "Уралкалія".
Па словах Дзямідава, злосць беларускага кіраўніцтва зразумелая: краіне пагражае новы крызіс, а "Беларуськалій" да пачатку канфлікту быў асноўным пастаўшчыком валюты ў беларускі бюджэт. "З-за дзеянняў "Уралкалія" кошты ўпалі, ручай перасыхае, — нагадвае палітолаг. — Тое, што адбылося — пачатак новага абвастрэння адносін Беларусі і Расіі".
Эксперт: Гендырэктара “Уралкалія” затрымалі, ацаніўшы наступствы
Фота — ria.ru