Палітолагу Валерыі Касцюговай пагражае да 12 гадоў зняволення
Палітолагу Валерыі Касцюговай пагражае да 12 гадоў зняволення. Яе абвінавачваюць у "закліках да захопу ўлады і змове", паведамляе "Наша ніва".
Касцюгову затрымалі ў канцы чэрвеня. Спачатку яна знаходзілася на Акрэсціна, пасля яе перавялі ў СІЗА № 1. Палітолаг прызнаная палітзняволенай.
Дагэтуль не было інфармацыі, па якой справе праходзіць Валерыя Касцюгова. Яе вінавацяць па тых жа артыкулах, што і эксперта Таццяну Кузіну, якую затрымалі ў мінскім аэрапорце таксама ў канцы чэрвеня.
Валерыя Касцюгова ў пачатку чэрвеня была ў эфіры Еўрарадыё, каментавала сітуацыю з санкцыямі, уведзенымі Захадам супраць уладаў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.