Палітолаг Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску

Палітолаг Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску

Беларускі палітолаг Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Пра гэта паведаміла яе дачка Анастасія. Мера стрымання — арышт. У адваката — падпіска аб неразгалошванні, таму падрабязнасцяў справы пакуль няма.

Ператрус у кватэры Валерыі Касцюговай прайшоў 30 чэрвеня. Яе затрымалі разам з мужам, якога пазней адпусцілі. Касцюгова спачатку знаходзілася на Акрэсціна.

Валерыя Касцюгова нядаўна была ў эфіры Еўрарадыё, каментавала сітуацыю з санкцыямі, уведзенымі Захадам супраць уладаў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі