Палітолаг Валерыя Касцюгова знаходзіцца на Акрэсціна
Затрыманая 31 чэрвеня палітолаг і кансультант Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Пра гэта паведамляе ў Твітары яе дачка Анастасія. Яна падкрэслівае, што мужа Касцюговай адпусцілі.
Па якой справе забралі Касцюгову і ў якім яна стасусе, дагэтуль не вядома.
Пра тое, што да Валерыі Касцюговай прыйшлі з ператрусам, паведаміў аналітык Павел Усаў. Пазней ён напісаў, што ператрус у кватэры палітолага праводзіў КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.