Палітвязень Ян Салановіч пасля 86 сутак арышту з'ехаў за мяжу
Палітвязень Ян Салановіч з'ехаў з Беларусі ўжо праз 12 гадзін пасля вызвалення, паведамляе "Наша ніва". Студэнт БДУІР адначасова працаваў на палову стаўкі ў навукова-тэхнічным цэнтры КДБ і ўдзельнічаў у пратэстах лета-восені 2020-га. Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Падчас допыту ён расказаў пра свой удзел у вулічных акцыях, і яго пачалі судзіць за кожную з іх ("спісалі" толькі жнівень). Агулам Ян Салановіч атрымаў 114 сутак адміністрацыйнага арышту. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.