Палітвязню, асуджанаму на 20 гадоў, дадалі 11 месяцаў калоніі

Сяргей Раманаў / svaboda.org
Сяргей Раманаў / svaboda.org

Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава ў зняволенні дадаткова асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Палітвязня затрымалі 29 кастрычніка 2020 года разам з іншымі анарха-партызанамі — Ігарам Аліневічам, Дзмітрыем Рэзановічам, Дзмітрыем Дубоўскім. Усім ім вынеслі вялікія прысуды. У прыватнасці Раманава асудзілі на 20 гадоў калоніі. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Ад канца траўня 2022-га Раманаў быў у ваўкавыскай калоніі №11. Там на яго, па звестках праваабаронцаў, пастаянна ціснулі: неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, а нядаўна на чатыры месяцы адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Потым палітвязня абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. 23 сакавіка суддзя Мікалай Талашка прызначыў яму 11 месяцаў калоніі. У выніку, агульны тэрмін для Раманава складае 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі