Палітвязню Паўлу Севярынцу споўнілася 45 гадоў
30 снежня палітвязню Паўлу Севярынцу споўнілася 45 гадоў. За кратамі ён сустракае трэці Новы год запар. У зняволенні палітык і літаратар знаходзіцца з чэрвеня 2020 года, у траўні сёлета ён быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў", знаходзіцца ў шклоўскай калоніі. А 2020-ы год ён сустракаў за кратамі, адбываючы адміністрацыйны арышт за ўдзел у вулічных акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй.
Таксама дзень народзінаў за кратамі сёння сустракае палітолаг і аналітык Валерыя Касцюгова. Яна была затрыманая ў чэрвені 2021-га, знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску, прызнаная палітзняволенай. Касцюговай пагражае да 12 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.