Палітзняволеную Алену Гнаук перавялі ў гомельскую калонію №4
Палітзняволеную брастаўчанку Алену Гнаук перавялі з СІЗА #6 у гомельскую папраўчую калонію №4. Бліжэйшыя два тыдні яна будзе знаходзіцца на каранціне, пішуць праваабаронцы "Вясны".
У інстаграм-акаунце ў падтрымку Алены гаворыцца, што яна паспела адправіць лісты блізкім. Апошнія дні перад этапам Гнаук была ў камеры і атрымала пасылкі, якія прыйшлі ёй за час знаходжання ў карцары.
Палітзняволеная напісала, што ў яе ўсё ў парадку, пачуваецца яна добра.
Алена Гнаук спярша была асуджаная на "хатнюю хімію", а потым над ёй адбыўся суд, які прызначыў ёй зняволенне. Агулам яна асуджаная на 3 гады і 6 месяца. Яе прызналі вінаватай у аргіназацыі або ўдзеле ў дзеяннях, які груба парушаюць грамадскі парадак, паклёпе на Аляксандра Лукашэнку і дыскрэдытацыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.