Палітзняволены журналіст Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў калоніі

Сяргей Сацук у судзе / БЕЛТА
Сяргей Сацук у судзе / БЕЛТА

Палітзняволены журналіст Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (як і хацеў дзяржаўны абвінаваўца). Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: "атрыманне хабару, здзейсненае ў буйным памеры", "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў". Ён мусіць заплаціць штраф — 16 тысяч рублёў. Суд вырашыў таксама спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12384 рублёў.

Рэдактара партала ej.by Сацука затрымалі ў снежні 2021 года. Яго крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд.

Праваабаронцы нагадваюць, што справу Сацука з 23 верасня разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.ВY Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.

Сяргей Сацук — журналіст-расследвальнік. Пасля затрымання яго калегі выказалі думку, што гэта адбылося праз расследаванні — у тым ліку аб карупцыі ў медыцынскай сферы. Беларускія праваабаронцы прызналі Сацука палітвязнем. 

Палітзняволены журналіст Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў калоніі
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі