Палякі пацвердзілі, што адзін з салдатаў уцёк

Палякі пацвердзілі, што адзін з салдатаў уцёк

У польскім войску пацвердзілі знікненне аднаго з салдатаў. У афіцыйным паведамленні ў Твітары 16-й Паморскай механізаванай дывізіі гаворыцца, што яны не маюць інфармацыю, што вайсковец уцёк у Беларусь.

Тым часам у праўладных ТГ-каналах з’явіліся фота, як у паляка бяруць інтэрв’ю прадстаўнікі беларускага дзяржаўнага тэлеканала.

Як распавядала Еўрарадыё, пра пераход польскага вайскоўца на беларускі бок паведаміла прэс-служба Памежнага камітэта. Паведамляецца, што 24-гадовы Эміль Чэчка папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, бо нязгодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі