Памерла 114-гадовая жанчына, якая "схлусіла", каб патрапіць у Facebook
Пры рэгістрацыі ў сацыяльнай сетцы амерыканцы Ганне Стоер давялося пазначыць, што яна маладзейшая на 5 гадоў.
Грамадзянка ЗША Ганна Стоер памерла ў амерыканскім штаце Мінесота 21 снежня ва ўзросце 114 гадоў. Яна стала вядомая пасля таго, як для рэгістрацыі ў Facebook была вымушаная "схлусіць" і пазначыць іншы ўзрост, паколькі яе год нараджэння — 1900-ы — ў сістэме адсутнічаў. Таму Стоер напісала 1905 год, інфармуе газета Guardian.
Сын жанчыны распавёў, што на 114-я ўгодкі з дня нараджэння Ганны Стоер Facebook даслаў ёй 114 руж.
Фота — usatoday.com