Памежкамітэт Беларусі — пра заяву аб закрыцці межаў з Польшчай і Літвой

Памежкамітэт Беларусі — пра заяву аб закрыцці межаў з Польшчай і Літвой

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі пракаментавалі сітуацыю на межах пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцці межаў з Польшчай, Літвой і аб узмацненні аховы мяжы з Украінай. Адзначаецца, што ахова мяжы "здзяйсняецца ва ўзмоцненым варыянце памежнай службы і памежнага кантроля з выкарыстаннем тактычных рэзерваў".

Прэс-служба памежнікаў паведамляе ў Telegram, што "ўсе меры прымаюцца з улікам сітуацыі, якая складваецца на кожным канкрэтным накірунку". Выглядае так, што пакуль няма гаворкі пра закрыццё межаў: "Пункты пропуску здзяйсняюць афармленне на выезд і на ўезд у межах прапускной здольнасці".

У польскай памежнай ахове заяўляюць, што "дарожны рух адбываецца ў звычайным рэжыме". Тое самае кажуць і літоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі