Памежнікі кажуць, што невядомыя скралі памежны знак і знеслі яго ва Украіну
Беларускія памежнікі / t.me/gpkgovby, ілюстрацыйнае фота
Невядомыя людзі выламалі беларускі памежны знак на мяжы з Украінай. Пра гэта заявілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паведамляецца. быццам знак выламаны да самага падмурка, а дарожка слядоў вядзе ў бок Украіны. Афіцыйны прадстаўнік Мазырскага пагранатрада Сяргей Паўлаў прыйшоў да высновы, што невядомы забраў знак ва Украіну.
Беларускія памежнікі не першы раз вінавацяць украінцаў у правакацыях на мяжы. Старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо крыўдзіўся, што ўкраінцы ўзарвалі прыгранічныя масты, замініравалі дарогі і пастаянна вядуць аэраразведку. Пра тое, што з тэрыторыі Беларусі Расія вяла наступ на Украіну, кіраўнік беларускіх памежнікаў не згадвае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.