Памежнікі палічылі колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю

Беларускія памежнікі / gpk.gov.by
Беларускія памежнікі / gpk.gov.by

23 студзеня Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы Беларусі ў 2023 годзе, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Памежнікі запэўнілі, што сітуацыя на мяжы застаецца "прагназаванай і кантраляванай".

Пры гэтым у Памежным камітэце паведамілі, што ўздоўж мяжы Беларусі з краінамі ЕС і Украінай сканцэнтравана каля 23,5 тысячы вайскоўцаў. Найбольшыя вайсковыя фармаванні — ва Украіне (17,2 тысячы чалавек) і Польшчы (3,7 тысячы).

"Пры гэтым уздоўж нашых рубяжоў працягвае ўзводзіцца "жалезная заслона" не толькі са стацыянарных інжынерных збудаванняў і загароджаў, але і мінных палёў на паўднёвым кірунку. Па стане на 1 студзеня бягучага года ўзведзена звыш 980 км інжынерных загароджаў рознага тыпу, з іх: Польшчай — 202 км, Літвой — 553 км, Латвіяй — 86 км, Украінай — 141 км", — рапартуюць памежнікі.

Таксама яны паведамляюць, што ад пачатку расійскага нападу на Украіну (які называюць "спецыяльнай ваеннай аперацыяй") было зафіксавана 463 палёты беспілотнікаў уздоўж беларускай мяжы.

Таксама ў Памежным камітэце паскардзіліся на правакацыі з украінскага боку. Маўляў, адбываецца "пашкоджанне памежнай інфраструктуры, абразы і аказанне псіхалагічнага ціску на беларускіх памежнікаў, дэманстратыўныя дзеянні, у тым ліку з выкарыстаннем зброі, гукавой апаратуры, лазераў і ўлётак". У 2022 годзе было зафіксавана 88 такіх фактаў.
 

Памежнікі палічылі колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю
Памежнікі палічылі колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі