У аўторак у Беларусі месцамі будзе да 6 градусаў марозу

Першы снег

Першы снег / t.me/KORMAby/

У аўторак, 26 лістапада, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя туман і галалёд уначы і раніцай месцамі, а таксама пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — 0..-2, на Гомельшчыне — да -6), у дзённыя гадзіны — ад -1 на ўсходзе да +8 на Брэстчыне (у сталіцы — 1-3 цяпла).

У сераду амаль па ўсёй краіне прагназуюцца мокры снег і дождж. Уначы месцамі будзе да -8 градусаў. Ападкі чакаюцца і ў чацвер.

У аўторак у Беларусі месцамі будзе да 6 градусаў марозу
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі месцамі будзе да 6 градусаў марозу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі