Памежнікі знайшлі какаін у аўтамабілі літоўцаў, якія ехалі ў Беларусь
У пункце пропуску "Беняконі" беларускія памежнікі затрымалі двух грамадзян Літвы, якія спрабавалі ўвезці ў Беларусь наркотыкі, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.
Здарэнне адбылося 27 сакавіка каля 17-й гадзіны. Памежны нарад аглядаў аўтамабіль Volvo, калі службовы сабака адрэагаваў на скрыню для пальчатак. Там знайшлі пакецік з парашком белага колеру. Экспертыза выявіла, што шэта какаін. Яго маса склала 0,715 грама.
Кіроўца і пасажыр аўтамабіля адмаўляюць, што маюць дачыненне да перавозкі какаіну. На іх могуць пачаць крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў.