Памежны камітэт: часовы від на жыхарства — не падстава для выезду за мяжу
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пракаментаваў сітуацыю з выездам за мяжу людзей, якія маюць від на жыхарства ў іншай краіне (паколькі "апошнім часам... паступае мноства зваротаў"). "Афіцыйна заяўляем, што для грамадзян Беларусі і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны", — гаворыцца ў заяве. Пры гэтым адзначаецца, што "ёсць выключэнні". Пра іх можна пачытаць на сайце памежнага камітэта.
Наяўнасць часовага віда на жыхарства не з'яўляецца падставай для выезду з Беларусі, падкрэслівае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Для выезду патрэбна наяўнасць пастаяннага віда на жыхарства. Але і яго трэба пацвердзіць адпаведным дакументам.
Важная заўвага: гаворка пра наземныя пункты пропуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.