Памежны камітэт: Кожны дзень з Украіны вязуць кастэты, патроны, спецсродкі

Памежны камітэт: Кожны дзень з Украіны вязуць кастэты, патроны, спецсродкі

Падчас сустрэчы з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра штодзённыя выпадкі затрымання зброі на мяжы Беларусі з Украінай (гл. відэа). У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі Еўрарадыё пацвердзілі такія выпадкі. Але вязуць з Украіны пераважна элементы паляўнічай зброі, балончыкі, кастэты, патроны. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Цішчанка: "Фактычна кожны дзень мы затрымліваем асобаў, якія спрабуюць правезці прадметы, якія класіфікуюцца як спецсродкі, як траўматычная зброя, як боепрыпасы. Моцна не рызыкуюць, але кастэты, біты, паляўнічыя баепрыпасы прысутнічаюць".

А вось выпадкаў, каб везлі аўтамат ці цяжкую зброю, у памежным камітэце не прыгадваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі