Паміж Еўрасаюзам і Мытным саюзам украінцы выберуць на рэфэрэндуме

Па яго словах, якія перадае УНІАН, пытанне, куды будзе рухацца краіна, павінны вырашаць яе грамадзяне. Разам з тым, Януковіч прызнаўся, што не ведае даты будучага рэферэндуму.

"Калі будзе прынята рашэнне пра ўваходжанне у Еўрапейскі Саюз ці Мытны саюз і тады, у кожным разе, нам не абысціся без рэферэндуму, не абысціся", — адзначыў ўкраінскі прэзідэнт.



Пакуль жа, па словах Януковіча, гаворка ідзе пра іншае — які наступны крок зробіць Украіна ў адносінах з Еўрасаюзам і Мытным саюзам. Ён нагадаў, што Украіна вызначыла еўрапейскі напрамак у законе аб прынцыпах вонкавай і ўнутранай палітыкі. Прэзідэнт выказаў перакананне, што неўзабаве Украіна выканае ўсе 11 умоваў, неабходных для падпісання Дамовы пра асацыяцыю з ЕС.



Фота — ia-centr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі