Паміж Полацкам і Віцебскам будзе хадзіць “навагодні” цягнік з Дзедам Марозам
Пасажыры прыгараднага цягніка Полацк-Віцебск стануць удзельнікамі святочнай акцыі “Навагодні састаў”. Незвычайны цягнік будзе хадзіць па гэтым маршруце 29 снежня — ён адправіцца з Полацка ў 11.54 і пойдзе назад з Віцебска ў 14.58.
Ля вагона казачнага цягніка пасажыраў сустрэнуць Дзед Мароз, Снягурка і іх памочнікі. Падчас паездкі можна будзе прыняць удзел у забаўляльных праграмах: конкурсах навагодніх песень, загадак, вершаў, прыпевак і ў бяспройгрышнай латарэі “Шчаслівы білецік”. Пераможцаў адораць сувенірамі і слодычамі. Таксама будзе арганізаваны гандаль святочнай сувенірнай прадукцыяй, паведамляе БЕЛТА.
Упершыню “Навагодні састаў” абкаталі ў Полацкім раёне напярэдадні 2014 года. Раённыя ўлады мяркуюць, што такая акцыя дазваляе пасажырам “пусціць у сваё жыццё святло, радасць і любоў, якімі насычаныя навагоднія і калядныя дні”.