Памочнік Лукашэнкі ачоліў Беларускую федэрацыю баскетбола
У чацвер, 11 верасня, прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя гэтага грамадскага аб'яднання.
Старшыня федэрацыі Віктар Камянкоў, які яе ачольваў з 2008 года, заявіў пра жаданне пакінуць сваю пасаду па стане здароўя (летась ён перанёс мікраінсульт). У выніку галасавання ўдзельнікі канферэнцыі выбралі новым старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола Максіма Рыжанкова (на здымку), памочніка кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.
Яго намеснікамі сталі Андрэй Балабін, Пятро Дзяржынскі, Ягор Мешчаракоў і Уладзімір Рассека, інфармуе БЕЛТА.
У інтэрв'ю "Прессболу" Максім Рыжанкоў адзначыў, што ўжо азнаёміўся з баскетбольнымі справамі. Ён пагаварыў з трэнерамі і гульцамі нацыянальных зборных. Між іншым, даведаўся пра запазычанасць перад суддзямі за працу ў чэмпіянаце.
Фота — tut.by