Пампеа: ЗША заклікаюць Беларусь правесці рыначныя рэформы

Пампеа: ЗША заклікаюць Беларусь правесці рыначныя рэформы

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пракаментаваў пачатак паставак нафты ў Беларусь. Як паведамляла Еўрарадыё, сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей распавёў пра пастаўкі нафты са Злучаных Штатаў у Беларусь.

Па словах кіраўніка Дзярждэпа ЗША, якія публікуе на сваім сайце Дзярждэп, гэта здзелка, аформленая амерыканскім энергатрэйдарам United Energy Trading пры спрыянні амерыканскай фірмы Getka і іх польскага партнёра UNIMOT. 

На думку Пампеа, гэтая здзелка ўмацоўвае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама дэманструе, што ЗША гатовыя даць гандлёвыя магчымасці амерыканскім кампаніям, зацікаўленым ва ўваходжанні на беларускі рынак. 

Разам з тым ЗША настойліва заклікаюць беларусь "правесці рыначныя рэформы, якія лібералізуюць гандаль, неабходныя для прасоўвання працэсу ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА)"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі