Памёр 30-гадовы брамнік “Хвалі” Мікалай Адамец

У аўторак, 2 верасня, брамнік адчуў сябе блага. Праз два дні, калі быў дома, страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў цэнтральную раённую лякарню Лунінца, дзе ён і памёр. Выявілася, што ў спартсмена было кровазліццё ў мозг.
 
Мікалай Адамец — ураджэнец Мікашэвічаў, выхаванец “Славіі-Мазыр”. Апроч выступлення за “Славію”, ён таксама абараняў колеры “Мінска”, “Граніта” і “Хвалі”.

Пахаванне адбудзецца заўтра ў Мікашэвічах, інфармуе Football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі