Памёр акцёр Макс фон Сюдаў, які здымаўся ў фільмах Бергмана і ў "Гульні тронаў"

Памёр акцёр Макс фон Сюдаў,  які здымаўся ў фільмах Бергмана і ў "Гульні тронаў"

У Францыі ў 90 гадоў памёр шведскі акцёр Макс фон Сюдаў, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Ён пачаў сваю акцёрскую кар'еру ў 1949-м. Вядомасць яму прынеслі ролі ў 11 фільмах рэжысёра Інгмара Бергмана: "Сёмая пячатка", "Твар", "Гадзіна ваўка" і іншых. Макс фон Сюдаў зняўся ў папулярным серыяле "Гульня тронаў", выканаў ролю лорда Брындана (трохвокага крумкача). Апошняй яго акцёрскай працай стаў французска-бельгійскі фільм "Курск", які выйшаў на экраны ў 2018-м. З 2002 года ў акцёра было французскае грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі