Памёр акцёр, які выканаў ролю робата R2-D2 у "Зорных войнах"
Памёр брытанскі акцёр, які выканаў ролю робата R2-D2 у легендарных "Зорных войнах". Кені Бейкеру было 83 гады, у апошнія гады ён пакутаваў ад хваробаў.
Як піша газета The Guardian, дзякуючы свайму малому росту (112 см), Бейкер змог змясціцца ў макеце робата і здзяйсняў за яго разнастайныя маніпуляцыі. Першыя здымкі адбываліся ў далёкім 1977 годзе, замяніць камп'ютарнай графікай ці іншым чынам у дадзеным выпадку працу акцёра тады было немагчыма. Ён выконваў ролю робата R2-D2 у шасці серыях кінасагі.