Памёр арганізатар кіберспартыўных турніраў у Беларусі Аляксей Бурдыка

Памёр арганізатар кіберспартыўных турніраў у Беларусі Аляксей Бурдыка

У Маскве ва ўзросце 34 гадоў памёр беларускі прадпрымальнік Аляксей Бурдыка. Яго сябар Павел Таран напісаў ў Фэйсбуку, што ў Аляксея дыягнаставалі каранавірус. 

Бурдыка нарадзіўся ў Мінку ў 1985 годзе. Ён вядомы ў Беларусі арганізатар кібеспартыўных турніраў. Зладжаная ім серыя турніраў Techlabs Cup праходзіла ў першай палове мінулага дзесяцігоддзя ў Беларусі ды іншых краінах. 

З гэтых турніраў у 2010 годзе вырасла студыя каментавання Game Show. У 2015-м яна запусціла аднайменны кругласутачны тэлеканал.

У 2018 годзе яго стартап Play2Live прыцягнуў на ICO 30 мільёнаў долараў інвестыцый. Пад эгідай кампаніі ў Мінску адбыўся буйны кіберспартыўны турнір. Аднак праз паўгода грошы кампаніі зніклі. Бурдыка зпатлумачыў супрацоўнікам, што ва ўсім вінаваты абвал крыптавалюты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі